Як ноч стала дзяўчынай


 Мюзікл-прытча «Як ноч стала дзяўчынай» 12+

8 лютага, 22 сакавіка і 26 красавіка ў 19.00 сцэне Тэатра эстрады

А4 Як ноч

Аўтар: Уладзіслава Арцюкоўская

Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзіслава Арцюкоўская

Кампазітар: Аляксандр Сухараў

Галоўны харэограф: Таццяна Трафімава

Харэограф-пастаноўшчык: Дзяніс Кашавы

Мастак: Вольга Грыцаева

Гукарэжысёр: Яраслаў Фамбараў

Мастак па відэакантэнту: Нікрэвіч Вадзім

 Мастак па святлу: Ігар Крывулька

      Натхненнем для стварэння мюзікла стала старадаўняя беларуская легенда аб вялікіх волатах свету, дзякуючы якім паўстала жыццё на зямлі. Сустрэліся багі- Дзень і Ноч, Пярун і Макаш, і паспрачаліся пра чалавека. Пяруну здалося, што людзі, як мурашы, малыя і бескарысныя. А багіня Макаш сказала, што жыццё людзей - адно імгненне. Але бог Дзень захапіўся пачуццямі людзей, што каханне іх моцнае і магутнае. Ноч не паверыла гэтаму, яна сказала, што самыя магутныя на свеце - гэта багі.

   Але Дзень нагадаў ёй, што яна не ведае сілы кахання. Ноч пакрыўдзілася на бога і паспрачалася, што пазнае пачуцці людзей і яны ёй стануць даступныя. Так Ноч вырашыла на адзін дзень стаць звычайнай дзяўчынай і закахацца ў маладога хлопца. Але каго ёй выбраць?

   На свяце сабраліся маладыя людзі, Ноч бачыць маладога прыгожага хлопца, танцуючага з маладой дзяўчынай. Ноч імкнецца прыцягнуць яго ўвагу, цалуе хлопца і крадзе яго ў маладой дзяўчыны.

   Але Ноч не ведае сілу сапраўднага кахання. Скрасці каханне нельга і прымусіць кахаць таксама немагчыма. Героі змогуць прайсці праз выпрабаванні, каб аднавіць парадак у свеце і зразумець сілу любові.

   Мюзікл раскрывае тэму кахання як галоўнага сэнсу жыцця, кахання стваральнага i вечнага.

   Філасофская тэма мюзікла раскрываецца ў пранікнёнай лірыцы. Складаныя вакальныя партыі дэманстрыруюць усю прыгажосць напісаных кампазітарам Аляксандрам Сухаравым мелодый. А прыгожая харэаграфічная пастаноўка Таццяны Трафімавай балета з'яўляецца дзеючай асобай.

   Вельмі арыгінальныя дэкарацыі мюзікла адлюстроўваюць святло. Белая вопратка персанажаў у стылі мадэрн дазваляе ім станавіцца своеасаблівым экранам для відэапраекцыі.

   Гледачы апускаюцца ў гэтую дзіўную гісторыю сну і явы і ўзрушаючай музыкі. Усе песні напісаны на беларускай мове аўтарам Уладзіславай Арцюкоўскай. Меладычнасць беларускай мовы дазваляе стварыць неверагоднае музычнае рашэнне мюзікла, сінтэзуючы такія музычныя кірункі, як фольк-мадэрн і рок.

 

У ролях:

 Яна: Паліна Арцюкоўская

 Ён: Уладзіслаў Сазонаў

 Дзень: Кірыл Кучынскі

 Ноч: Інга Кісялёва

 Вечнасць: Вольга Калеснікава

 Імгненне: Мікіта Касцюкевіч

Балет Тэатра


 Цена билета: от 20 до 27 руб.

 v_kontaktefacebookodnoklassnikiinstagram youtube

Билеты в Театр эстрады можно приобрести:

-БЕЗ КОМИССИИ в кассе театра: ул.Московская, 18а, ст. м. «Институт культуры»,

тел. (017) 373 82 96, (029) 700 33 55

График работы:

ежедневно с 11.00 до 19.30.

В выходные и праздничные дни график работы кассы может быть изменён. Информацию уточняйте по телефонам.

-с комиссией через интернет на сайтах:

bycard.bykvitki.byticketpro.by,

24afisha.bykupalauski.by

-с комиссией в кассах города

План зрительного зала Молодёжного театра эстрады:

planzala